Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Экаадукацыю дашкольнікаў абмяркуюць 8-9 лістапада на семінары ў Мінску

20.11.2018

Семінар для спецыялістаў дашкольнай адукацыі па праграме "Зялёныя школы" пройдзе ў Мінску 8-9 лістапада, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта "Уцягванне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні" ("Экомониторинг") Марыя Вінчэўская.

Спецыялісты дашкольнай адукацыі з усёй краіны збяруцца на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, каб ацаніць вынікі рэалізацыі экалагічнай праграмы "Зялёныя школы" ў Беларусі, абмяняцца вопытам і напрацоўкамі. Праграма з'яўляецца важным кампанентам праекта "Экаманiторынг", што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

"Мы чакаем да 70 удзельнікаў і мноства цікавых тэм, паколькі ў дашкольнай адукацыі зялёны кірунак мае свае асаблівасці. Акрамя асноўных тэндэнцый развіцця экалагічнай адукацыі ў дашкольных установах, мы абмяркуем тэхналагічныя аспекты рэалізацыі праекта, метады і формы работы з дзецьмі і бацькамі, узаемадзеянне ВНУ і дзіцячых садоў ў гэтых пытаннях ", - патлумачыла спадарыня Вінчэўская.

Праца ў групах будзе праходзіць на базе ясляў-сада №137 Мінска і Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Праект "Экаманiторынг" накіраваны на эфектыўнае і інклюзіўнае кіраванне навакольным асяроддзем на мясцовым узроўні, маніторынг экалагічных рызык, абмен адпаведнай інфармацыяй, у прыватнасці, у галіне атмасфернага паветра. Еўрапейскі саюз вылучае за 3,5 млн еўра на яго фінансаванне.

Чытаць 376 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы