Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

У вобласці пачалі нарыхтоўку кармоў

25.05.2020

Аграрыі Міншчыны пачалі нарыхтоўку кармоў. Адзін з першых - Смалявіцкі раён, паведамляе Беларусь 1.

Тут нарыхтоўку кармавой базы пачалі тры гаспадаркі. Неабходна апрацаваць 11 тыс. гектараў.

На жаль, з-за надвор'я ўраджайнасць пакуль не вельмі высокая. Але сама зялёная маса якасная. Напрыклад, у адной з гаспадарак Смалявіцкага раёна ўжо нарыхтавана амаль паўтары тысячы тон сенажу. Плануюць нарыхтаваць да 40 тыс. тон.

- Для гэтага ў нас усё ёсць. Траў у нас 3 300 гектараў. З іх 1 340 гектараў райграс аднагадовых. Гэта культура інтэнсіўнага росту, шматукосная. Бывалі гады, нават калі мы да 5 укосаў здымалі з гэтай культуры. 350 гектараў у нас люцэрны. Ну, астатнія злакавыя травы ў сумесях. Таму аб'ёмаў хапае, працы хапае. Тэрміны, на мой погляд, падышлі - трэба займацца, - распавёў Міхаіл Сімановіч, намеснік дырэктара сельскагаспадарчага філіяла "Смалявічы Дэйрыз" ААТ "Смалявічы Бройлер".

Дарэчы, масавы ўкос травы ў вобласці пачнецца праз некалькі дзён. Пад зялёныя кармы адведзена больш за 250 тыс. гектараў.

Чытаць 106 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы