Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Прафілактычная акцыя «Увага - дзеці!» стартавала на Міншчыне

01.06.2020

Напярэдадні летніх канікул з 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага-дзеці!", паведамілі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Падчас правядзення гэтай акцыі супрацоўнікі ДАІ правядуць розныя мерапрыемствы па прафілактыцы дзіцячага дарожнага траўматызму, з мэтай нагадаць правілы паводзін на дарозе.

Таксама нагадаем, згодна з п.166.9 ПДР кіроўцам неабходна ўключаць блізкае святло фар або выкарыстоўваць дзённыя хадавыя агні (пры іх наяўнасці) падчас руху ў светлы час сутак. У абавязковым парадку перавозіць дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўваць спецыяльныя ўтрымлівальныя прылады.

А бацькам неабходна прыняць усе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі. Быць для дзіцяці прыкладам на дарозе. Не пакідаць без нагляду і пастаянна нагадваць аб тым, як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце.

За неналежнае выкананне абавязкаў па выхаванню непаўналетніх, бацькі могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Чытаць 36 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы