Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

У вобласці набірае абароты маладзёжная акцыя «Выбіраем студатрад!»

02.06.2020

У Мінскай вобласці набірае абароты прома-акцыя "Выбіраем студатрад!". Яна накіравана на занятасць моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў і індывідуальна, паведамілі ў Цэнтральным камітэце ГА "БРСМ".

Жадаючыя папрацаваць летам у рэжыме анлайн запаўняюць анкеты на працаўладкаванне. Запісацца можна праз групы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў сацсетках з выкарыстаннем тэхналогіі QR-кода і хэштэгаў #Выбираем_студотряд!, #Студотряд, #Працуем_разам!, #БСО.

Затым будуць сфарміраваны экалагічныя, сельскагаспадарчыя і педагагічныя атрады. Таксама вядзецца індывідуальнае працаўладкаванне школьнікаў і навучэнцаў праз службу занятасці.

Варта сказаць, традыцыйна падобныя акцыі суправаджаюцца флэшмобамі "Труд - крут!".

Чытаць 32 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы