Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Жыхары вобласці становяцца донарамі плазмы для лячэння каранавіруса

03.06.2020

Жыхары Цэнтральнага рэгіёну могуць стаць донарамі плазмы для лячэння пацыентаў з COVID-19, паведамляе Беларусь 1.

Біаматэрыял назапашваюць на Мiнскай абласной станцыі пералівання крыві. Туды ўжо звярнулася некалькі дзясяткаў чалавек, якія пераадолелі каранавірус. Кампаненты з антыцеламі выкарыстоўваюць у самых складаных выпадках. Аднак своеасаблівы архіў біяматэрыялу ствараюць у кожным рэгіёне.

Сама ж тэхналогія захоўвання кампанентаў крыві вельмі складаная. Звычайна плазма паўгода знаходзіцца на "каранціне", аднак цяпер, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, паскорыць працэс дапамагае ўнікальная тэхніка, якая ёсць усяго ў некалькіх клініках Беларусі.

Напрыклад, з абласной станцыі плазму адправяць у Рэспубліканскі цэнтр трансфузіялогіі, дзе яе ачысцяць і замарозяць пры вельмі нізкай тэмпературы.

Дарэчы, новую ПЦР-лабараторыю адкрылі і ў Маладзечне. Каб атрымаць вынік, спецыялістам патрабуецца прыкладна 6 гадзін. Інстытуты Акадэміі навук дапамаглі з высокадакладным абсталяваннем. Зараз сюды трапляюць аналізы з чатырох раёнаў Мінскай вобласці.

Чытаць 34 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы