Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Завод па вытворчасці вырабаў з чорных і каляровых металаў пабудуюць у Фаніпалі

17.06.2020

У Фаніпалі будзе пабудаваны завод па вытворчасці вырабаў з чорных і каляровых металаў, паведамілі ў прэс-службе СЭЗ "Мінск".

10 чэрвеня ў свабоднай эканамічнай зоне зарэгістраваны новы рэзідэнт - ТАА "Вытворча-інжынірынгавая кампанія КУБ". Кампанія плануе пабудаваць на тэрыторыі СЭЗ "Мінск" у г.Фаніпаль завод па вытворчасці канструкцый і вырабаў з чорных і каляровых металаў, а таксама кампазітных матэрыялаў. Інвестыцыі ў праект складуць каля 2 млн.дал. ЗША.

ТАА "ВIК КУБ" будзе ажыццяўляць выраб, зборку спецыяльных прыстасаванняў і абсталявання ўласнай распрацоўкі, а таксама па чарцяжах заказчыка. Сярод асноўных відаў прадукцыі - кантаватэлi, каляскі, апорныя падстаўкі, спецыяльныя стэлажы, камплектуючыя для машынабудавання і іншыя дэталі.

Чытаць 72 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы