Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

У індустрыяльным парку «Вялікі камень» зарэгістраваны новы рэзідэнт

18.06.2020

12 чэрвеня ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", які размешчаны ў Смалявіцкім раёне, зарэгістраваны новы рэзідэнт, паведамілі ў прэс-службе парку.

Праект літоўска-беларускай кампаніі "ЕСС-Груп" звязаны з вытворчасцю электрасамакатаў і станцый зарадкі для іх. Электрасамакаты будуць адрознівацца павялічаным у параўнанні з існуючымі аналагамі запасам ходу - да 100 км. Акрамя выпуску прадукцыі, рэзідэнт парку створыць праграмнае забеспячэнне і сістэмы кіравання для шэрынга электрасамакатаў.

Адзначым, "ЕСС-груп" з'яўляецца адным з першых прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на вытворчасці малых транспартных сродкаў на электрычнай цязе ў Беларусі.

Чытаць 85 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы