Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Установы адукацыі Міншчыны сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу летапісаў

26.06.2020

У чэрвені бягучага года падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу летапісаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турысцка-краязнаўчага профілю.

Конкурс праводзіўся з мэтай фарміравання іміджу ўстаноў пасродкам азнаямлення з іх гісторыяй, традыцыямі і дасягненнямі педагагічных калектываў.

Па выніках ацэнкі конкурсных матэрыялаў дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны 6 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэспублікі, сярод якіх дзве ўстановы Мінскай вобласці.

Так, у намінацыі "Найлепшы летапіс раённай установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі турысцка-краязнаўчага профілю" дыпломаў I ступені ўдастоены Слуцкі цэнтр турызму і Цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі "Ветразь" Мінскага раёна.

Ад усёй душы віншуем калегаў! Жадаем далейшых творчых поспехаў!

Чытаць 106 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы