Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Новыя сацыяльна значныя аб'екты з'явяцца на Міншчыне

09.07.2020

Новая паліклініка ў Нясвіжы, басейн у Уздзе і Старых Дарогах, а ў Стоўбцах сярэдняя школа. Больш за дзесятак новых сацыяльна значных аб'ектаў з'явяцца ў Мінскай вобласці ў бліжэйшыя гады. Цяпер іх праектуюць, паведамляе Беларусь 1.

Павышана ўвага і да сталічных гарадоў-спадарожнікаў. У Фаніпалі плануюць узвесці новы дзіцячы сад і школу. А вось у Дзяржынску з'явіцца фізкультурна-аздараўленчы комплекс. На думку гараджан, гэты аб'ект дапаможа многім займацца любімымі відамі спорту, а таксама фізкультурай без абмежаванняў.

Займацца плаваннем і фізкультурай у новым басейне змогуць і жыхары Мар'інай Горкі. Аб'ект здадуць ужо гэтым летам.

Чытаць 85 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы