Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

За лета ў Мінскай вобласці аздаравіліся 50 тысяч школьнікаў

28.08.2020

Амаль 50 тысяч школьнікаў малодшых і старэйшых класаў Мінска і Мінскай вобласці гэтым летам аздаравіліся ў дзіцячых лагерах, паведамляе Беларусь 1.

З-за эпідсітуацыі першыя лагерныя змены ў гэтым годзе пачалі працу пазней на два тыдні. На ўсіх аб'ектах выконваліся абавязковыя санітарныя патрабаванні, дзеці шмат часу праводзілі на свежым паветры, працавалі тэматычныя гурткі, праводзіліся віртуальныя экскурсіі. А ў гэтыя дні завяршаецца апошняя летняя змена.

Усяго ў нашай краіне ў гэтым сезоне функцыянавалі больш за 300 кругласутачных і дзённых лагераў. У кастрычніку пройдзе традыцыйны конкурс, у якім выберуць лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларусі.

Чытаць 25 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы