Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
Аб выплаце аднаразовай матэрыяльнай дапамогі шматдзетным сем'ям для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года.
Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне №872 ад 22 ліпеня 2019 года аб выплаце у 2019 годзе аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем'ям у памеры 55,0 руб. на кожнага школьніка.
19 ліпеня 2019 года ў Бярэзінскім раёне адбыліся «Зажынкі-2019». Са словамі прывітання і правам адкрыць свята да спецыялістаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, гасцям і ўдзельнікам жнива, звярнуўся старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў, пасля слоў якога, яму быў уручаны каравай з ўраджаю мінулага года. Памятны падарунак ад райкама прафсаюзаў аграпрамысловага комплексу - Марыны Аляксандраўны Кавзуновіч атрымаў старшыня ААТ «Бярэзінскі» Мікалай Пятровіч Грынкевіч. Таксама падарунак быў уручаны пераможцу конкурсу на лепшы зажыначны сноп - ААТ «Багушэвічы».
Сёлета споўнілася 30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Напамінам пра гэта стане помнік воінам-інтэрнацыяналістам у нашым горадзе. На ўстаноўку яго будуць выкарыстаны і сродкі ад канцэрта, на які бярэзінцы завіталі дзеля высакароднай справы. Дарэчы, унесці свой уклад можа і кожны жадаючы, пералічыўшы сродкі на ўстаноўку і добраўпарадкаванне памятнага знака ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў Бярэзінскага раёна. Разліковы рахунак — BY44AKBB36320602013326200000 ЦБУ № 602 ф-ла № 612 ААТ «АСБ Беларусбанк», г. Барысаў (тэлефон для даведак – 53511).
11 чэрвеня 2019 года загадам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь начальнікам аддзела ўнутраных спраў Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта прызначаны падпалкоўнік міліцыі Андрэй Міхайлавіч Заяц.
10 ліпеня ў 18:22 бярэзінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне аб задымленні ў адной з кватэр па адрасе вуліца Перамогі, 19 у Беразіно. Аператыўна прыбылі да месца здарэння пажарныя выратавалі з задымленай кватэры 60-гадовага пенсіянера і перадалі яго медыкам. Эвакуацыя жыхароў дома не праводзілася. Як аказалася, у пакоі тлеў матрац, сам жа гаспадар кватэры меркавана знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца, найбольш верагоднай прычынай задымлення з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
У мэтах прафілактыкі дарожна – транспартных здарэнняў, недапушчэння фактаў парушэнняў правілаў перавозкі пасажыраў, у тым ліку і непаўналетніх, а таксама прапаганды выкарыстання рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымлівальных прылад, 28 чэрвеня 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Сеў у машыну - прышпіліць рамень!».
Да правядзення акцыі “Канікулы без дыму і агню” ў Бярэзінскім раёне далучыліся работнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.
Адкрыццё ІІ Еўрапейскіх гульняў і 95-годдзе раёна на Бярэзіншчыне адзначыла імідж-акцыя «Беразіно-горад спартыўных традыцый».
Усе чакалі сонца, але такіх тэмператур, якія трымаюцца на тэрыторыі краіны ў апошні тыдзень, ніхто не загадваў. Парады ад ратавальнікаў нязменныя: па магчымасці менш знаходзіцеся на сонцы, піце як мага больш вадкасці, не займайцеся актыўным спортам. Памятаеце, што сонца найбольш актыўна з 12:00 да 16:00. Выкарыстоўвайце лёгкую закрытую вопратку і сонцаахоўныя крэмы.