Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Квэст «Хованкі ў Хотвартсе» пра кінафільму «Гары Потэр»

06.11.2020

4 лістапада ў Бярэзінскім раённым Цэнтры культуры прайшоў займальны квэст «Хованкі ў Хотвартсе» пра кінафільму «Гары Потэр».

Для правядзення квэста былі аформлены поласы перашкод, інтэрактыўныя пакоі і зоны, якія сталі таямнічымі лабірынтамі Хотвартса. У ходзе гульні хлопцы разгадвалі рэбусы і галаваломкі, варылі чароўнае зелле, праходзілі паласу перашкод і шукалі падказкі, каб сабраць чароўныя артэфакты. Гукавыя і светлавыя эфекты дадавалі вострых адчуванняў пры праходжанні, а найцікавыя заданні згуртавалі ўсю каманду ў адно цэлае і непераможнае!

Квэст будзе праходзіць на працягу 3-х дзён - 4, 5 і 6 лістапада. Таксама падчас школьных канікул на базе РЦК бясплатна працуе бар настольных гульняў «Гульнятэка» (з 14.00 да 18.00). Усе прадстаўленыя гульні накіраваны на фарміраванне стратэгічнага і абстрактнага мыслення, лідэрскіх якасцяў, інтэлекту і эрудыцыі: «Загадка Эльдарада», «Таямніца слоў», «Скажы інакш», «Мафія», «Уно», «Падарожжа ў трэцяе вымярэнне» і іншыя.

Чытаць 69 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы