Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-10-01

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Ад няспраўнай печкі чакай бяды

09.11.2020

Вечарам 7 лістапада раённыя ратавальнікі спяшаліся на пажар у веску Паложына.

Тут гарэла лазня. Па добрай звычцы гаспадар растапіў лазню, памыўся, а праз некалькі гадзін сусед паведаміў яму, што ў двары штосьці гарыць. Пэўны час людзі спрабавалі справіцца з агнем самастойна, і толькі потым выклікалі пажарных. Найбольш верагодная прычына пажару – парушэнні людзьмі правілаў ўсталявання печы і карыстання ёю. Людзі не пацярпелі.

Дадзены пажар – даволі тыповы. Пры падобных абставінах у раёне ў гэтым годзе здарылася дзесяць пажараў.

Нагадваем асноўныя патрабаванні, якія павінны бездакорна выконвацца ўсімі домаўладальнікамі, што эксплуатуюць печку:

  • не перанакальвайце печ;
  • не карыстайцеся самаробнымі металічнымі печкамі;
  • штогадова тынкуйце і бяліце дымаходы;
  • зрабіце адступку ад печы не менш за 10 см.

Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

Чытаць 66 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы