Спаборніцтвы праходзілі пад дэвізам «Вязем радасць дзецям»
Удзельнікі спаборніцтваў павінны былі па дарожнай кнізе адшукаць кантрольныя пункты, на якіх знаходзіліся падказкі. Усе падказкі складваліся ў GPS-каардынаты адрасоў месца жыхарства дзяцей з малазабяспечаных сем'яў. Удзельнікі прыбывалі па адрасе і ўручалі дзецям падарункі. У выніку 47 дзяцей атрымалі падарункі ад удзельнікаў спаборніцтваў.