View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Правядзенне раённага Дня аховы працы на базе СУП «АграМАЗ»

18.10.2018

Спецыялістамі упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама на базе СУП «АграМАЗ» 17 кастрычніка 2018 г. праведзены раённы Дзень аховы працы.

Азнаёміла удзельнікаў з планам, задачамі і парадкам правядзення Дня аховы працы Калячка Вольга Васільеўна - начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Бярэзінскага райвыканкама. Мурашка Сяргей Сяргеевіч - нам. дырэктара СУП «АграМАЗ» азнаёміў удзельнікаў з працай у СУП «АграМАЗ». Далей былі агледжаны тэрыторыі, майстэрні, бытавыя памяшканні, пакояў прыёму ежы. Пасля адбылося пленарнае пасяджэнне, дзе былі разгледжаны наступныя пытаннi.

Намеснік начальніка Бярэзінскага раённага аддзела следчага камітэта Жыліч Сяргей Аляксандравіч выступіў з пытаннем пра захаванне заканадаўства аб ахове працы. «Выкананне заканадаўства па пажарнай бяспецы працуючых у арганізацыях і прадпрыемствах раёна» з дадзенай тэмай выступіў Лагун Аляксандр Аляксандравіч - першы намеснік начальніка Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайны сітуацыях, Ковель Андрэй Канстанцінавіч інжынер па ахове працы і пажарнай бяспекі СУП «АграМАЗ» распавёў аб забеспячэнні сродкамі індывідуальнай абароны работнікаў СУП «АграМАЗ», Токан Алена Міхайлаўна - старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў праінфармавала аб грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб ахове працы і аб працы грамадскіх інспектараў, Сыраквашка Сяргей Віктаравіч - дзяржаўны інспектар Барысаўскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы распавёў прысутным аб вытворчым траўматызме на тэрыторыі Бярэзінскага раёна, аб правілах пастаноўкі тэхнікі на захоўванне, Жалняровіч Сяргей Мікалаевіч - начальнік раённай інспекцыі дзяржаўнага тэхнічнага нагляду, а таксама выступіў галоўны рэдактар ​​часопіса «Ахова працы і сацыяльная аховы» - Грыб Сяргей Іванавіч. У сваім выступе распавёў пра ролю СМІ ў забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы.

Чытаць 402 разоў