Рэжысёр Вілейскага народнага тэатра Вілейскага ДК Вадзім Шырочын распавёў карэспандэнту МЛЫН.BY:
- Упершыню тэатр дэбютаваў на абласным фестывалі ў 2014 годзе. Тады мы паказалі спектакль з элементамі мюзікла "Звычайны цуд». З фестывалю Вілейскі народны тэатр прывёз дыплом за вернасць тэатральным традыцыям. Актрыса Марына Заяц, якая гуляла ў «Звычайным цудзе» ролю гаспадыні, перамагла ў намінацыі «Лепшая жаночая роля». У акцёра Андрэя Дударчыка - дыплом за арыгінальнае выкананне ролі міністра-адміністратара. Цяпер мы актыўна рэпетуем поўным складам «Зойкiну кватэру». Збіраемся кожны дзень.
Па словах Вадзіма Шырочына, на маючым адбыцца фестывалі спектаклі прадставяць восем творчых калектываў Міншчыны. Рэпертуар разнастайны, такога, на думку рэжысёра, раней не было. А такі жанр як трагіфарс прадставіць толькі Вілейка.
- Хочацца сябе паказаць і на іншых паглядзець, зразумець, як трэба і нельга працаваць, - падзяліўся Вадзім Шырочын.
«Бярэзінская рампа» стартуе раз у два гады ў канцы лістапада, пачынаючы з 1997 года. Ідэйны натхняльнік і мастацкі кіраўнік фестывалю - рэжысёр народнага тэатра Бярэзінскага РДК Мікалай Пытляк.
Дадаткова
Мэта фестывалю - развіццё і пераемнасць традыцый аматарскай тэатральнай творчасці ў сталічным рэгіёне, павышэнне ўзроўню рэжысёрска-пастановачнай працы і акцёрскага майстэрства калектываў.
Яна Невяровіч
Матэрыял узяты з сайта МЛЫН.BY

