Наша краіна аказвае працаўнікам сельскай гаспадаркі вялікую падтрымку. Прынятыя ў апошнія гады меры далі магчымасць істотна павысіць узровень самазабеспячэння рэспублікі асноўнымі відамі сельскагаспадарчай сыравіны і сфармаваць значны экспартны патэнцыял.
Дасягненні аграпрамысловага комплексу - гэта вынік штодзённай напружанай працы простых работнікаў сельскай нівы, перапрацоўчых і абслугоўваючых арганізацый, фермераў, спецыялістаў, кіраўнікоў, ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці і моладзі, работнікаў сацыяльнай і культурнай сферы ў вёсцы.
Выказваем усім вялікую ўдзячнасць за адданасць сялянскай справе, за тое, што па-ранейшаму жывыя ў нашых людзях такія выдатныя якасці, як узаемадапамога, калектывізм, адказнасць за даручаную справу і любоў да роднай зямлі.
Жадаем вам і вашым блізкім добрага здароўя, шчасця, новых працоўных перамог, мірных сонечных дзён.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

