View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

«Александрыя збірае сяброў»

16.07.2020

11-12 ліпеня 2020 года народны клуб майстроў Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў прыняў удзел у рэспубліканскім свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

У арганізацыі падворка Мінскай вобласці майстрамі Бярэзінскага раёна была арганізавана выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Александрыйскі кірмаш», праведзены майстар-класы па вырабе драўляных лыжак, пляценні кошыкаў з лазы, пляценні паясоў, вырабе тэкстыльных лялек. Асновай мастацкага афармлення і зместу экспазіцыі была прэзентацыя народнага беларускага касцюма бярэзінскага строю.

На ўрачыстай цырымоніі адкрыцця свята творчая група прыняла ўдзел у парадзе-дэфіле касцюмаў традыцыйных строяў. На сцэне быў прадстаўлены традыцыйны варыянт мужчынскага і жаночага касцюмаў Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Бярэзінскі раён), які быў распаўсюджаны ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў. Вылучэнне бярэзінскага строю сярод астатніх - гэта спалучэнне некаторых архаічных рыс: лаканічнасць арнаменту кампазіцый, прастата геаметрычных матываў, стрыманасць каларыту, у якім асноўнае месца займаў шараваты колер ільняной тканіны.

Чытаць 59 разоў