Грамадзяне, якія звярнуліся ў прыёмную, задавалі пытанні па пенсійным забеспячэнні, па аказанні матэрыяльнай і адраснай дапамогі, прызначэнні і выплаце дапамог і іншыя пытанні са сферы сацыяльнага забеспячэння.
Наведвальнікі, для якіх актуальны пытанні паштовай сувязі, мелі магчымасць задаць іх начальніку Бярэзінскага ўчастка паштовай сувязі Лагоўскай Вікторыі Міхайлаўне.
У рабоце Грамадскай прыёмнай прымаюць удзел не толькі прадстаўнікі РА РГА «Белая Русь», але і іншыя грамадскія арганізацыі і аб'яднанні.
Грамадскія прыёмныя ажыццяўляюць прыём і разгляд пісьмовых зваротаў, асабісты прыём грамадзян даверанымі асобамі кандыдата, дэпутацкім корпусам, службовымі асобамі.

