На ярка аформленай пляцоўцы раённага цэнтра рамёстваў актывістаў клубаў «Пятрушка» і «Класная кампанія» чакала шмат прыемных момантаў: салодкі ўваход, рознакаляровыя лаўкі, столікі і стэлажы з кнігамі і часопісамі, арыгінальная плот-газета «Тут быў я!». Падчас свята былі агучаны: калектыўная анкета класнай кампаніі, цікавыя факты пра захапленні, таленты і характары гурткоўцаў. Рытуал «Ганаровая чырвоная дарожка» прадугледжваў цырыманіял ушанавання лепшых сярод актывістаў дзіцячых клубаў: «Супер-артыст» (Кірэеў Ілля, лялечны тэатр «Пятрушка»), «Супер-эрудыт» (Вабішчэвіч Дар'я), «Супер-дапытлівы» (Качнёва Мілана), «Супер-уважлівы» (Калатухін Максім), «Містэр-комікс» (Гайдукоў Мацвей) – клуб «Класная кампанія». Стымуляцыі летняга чытання кружкоўцаў спрыяў анонс-аб'ява конкурсу «Супер-чытач жніўня», экспромт-акцыя «Прачытай залпам», розыгрыш «Шчаслівы чытацкі фармуляр», карысныя парады «Як выхаваць у сабе чэмпіёна па чытаннi». Чамадан-падарожнік рэкламаваў кнігі для дзяцей 12+. Буккросiнг для кнігаабмену быў прапанаваны ў фармаце кніжныя хованкі. Для калектыўнага мона-тэатралізаванага чытання быў прапанаваны аповед Н.Шэлiкавай «Легенда аб сініх птушак». Рэкламе лепшых дзіцячых часопісаў спрыяў хіт-парад з раздачай постэраў і ТЭАТР-конкурс самага ўважлівага «вочнага чытача» актуальнай рубрыкі «Часопісны шэдэўрык».

