Практычна кожны дзень супрацоўнікі ДАІ выяўляюць нецвярозых вадзіцеляў. Так, на мінулым тыдні Дзяржаўтаінспекцыя Міншчыны ініцыявала правядзенне прафілактычнай акцыі «Цвярозы кіроўца», у ходзе якой вартавымі дарог спынена 68 правапарушэнняў. Характэрна і тое, што ў аператыўна-дзяжурную службу паступалі паведамленні ад неабыякавых грамадзян па фактах гэтых правапарушэнняў. У перыяд правядзення акцыі паступіла 49 паведамленняў аб тым, што транспартным сродкам кіруе нецвярозы кіроўца.
Усяго з пачатку года на тэрыторыі вобласці вартавымі дарог затрымана 2049 кіроўцаў у стане ап'янення. І дадзеныя лічбы кажуць аб безадказнасці кіроўцаў, якія не думаюць аб наступствах, сядаючы за руль у такім жа стане.
Нецвярозае кіраванне рана ці позна прыводзіць да дарожна-транспартных здарэнняў. За названы перыяд на тэрыторыі Мінскай вобласці 65 ДТЗ здзейснілі вадзіцелі ў стане ап'янення, у выніку якіх 21 чалавек загінуў, 67 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Улічваючы сітуацыю, якая склалася з 24 да 28 ліпеня 2020 года на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі.
У ходзе мерапрыемства створаны рэйдавыя групы з ліку супрацоўнікаў ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі. Нясенне нарадаў міліцыі набліжана да месцаў масавага адпачынку, забаўляльных ўстаноў, а таксама аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі, у першую чаргу, якія працуюць у кругласутачным рэжыме.
ДАІ нагадвае!
У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам кожны кіроўца абавязаны ведаць, што за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, альбо перадачу права кіравання нецвярозаму, а таксама адмову ад праходжання агляду прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення права кіравання ўсімі відамі транспартных сродкаў тэрмінам на 3 гады і штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь.
За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.
Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап'янення, альбо бачыце на праезнай частцы нецвярозых пешаходаў і веласіпедыстаў - паведаміце ў дзяжурную часць па тэлефоне 102 (званок бясплатны).
Дзяржаўтаінспекцыя Бярэзінскага раёна

