View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Акцыя «Збяры партфель у школу»

07.08.2020

Прафсаюзныя арганізацыі Беларусі падчас пастаянна дзеючай дабрачыннай акцыі ФПБ «Прафсаюзы - дзецям»прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей да школы.

У Бярэзінскім раёне стартавала прафсаюзная акцыя з наведвання старшынёй раённага аб'яднання Токан Аленай УСУ «Бярэзінскай дзяржаўнай раённай комплекснай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву». Будучыя першакласнікі і юныя спартсмены спартыўнай школы атрымалі ў падарунак школьныя прыналежнасці: сшыткі, ручкі, алоўкі, каляровую паперу і кардон, альбомы для малявання, фарбы пластылін і інш.

- Дадзеная акцыя будзе прадоўжана ва ўсіх працоўных калектывах Бярэзінскага раёна. Асаблівая ўвага надаецца дзецям, якія пойдуць у першы клас, дзецям-сіротам, шматдзетным, маламаёмасным і прыёмным сем'ям, а таксама сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў або якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Для дзяцей у нас адбудзецца паездка ў горад Мінск і наведванне Тэатра кінаакцёра на прэм'еру музычнай казкі «Аліса ў Залюстаркоўi», - адзначае старшыня раённага аб'яднання.

Чытаць 76 разоў