Удзельнічалі каманды аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў Бярэзінскага, Чэрвеньскага, Пухавіцкага, Лагойскага і Смалявіцкага тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Спаборніцтвы прайшлі ў некалькіх дысцыплінах: лёгкая атлетыка, плаванне, камандная эстафета і перацягванне каната. У агульнакамандным заліку перамаглі ўдзельнікі з Чэрвеня, 2-е месца заняла каманда ДУ «Бярэзінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», а 3-е - Лагойск. Усім без выключэння ўдзельнікам ўручылі медалі і падарункі. Хлопцы атрымалі зарад бадзёрасці, пазітыву і масу эмоцый!

