Апошнія падзеі, якія адбываюцца ў нашым раёне, сведчаць аб ўзнікаючым на палітычнай аснове рознагалоссі паміж намі, што можа прывесці да страты згоды ў грамадстве. Дапусціць гэтага нельга! Мы прывыклі да спакойнага і стабільнага жыцця, ціхіх і мірных прагулак сем'ямі, без страху і пагрозаў на адрас адзін аднаго. Давайце вернем спакой на вуліцы роднага горада!
Разам з тым, падтрымліваючы неад'емнае права кожнага жыхара на выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, мы лічым, што яго рэалізацыя павінна праходзіць у цывілізаванай форме і выключна ў рамках выканання дзеючага заканадаўства.
Мы просім усіх жыхароў раёна:
- узважана і канструктыўна падыходзіць да рэалізацыі свайго права на свабоднае выказванне меркавання;
- не паддавацца на правакацыі і заклікі да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў і ўчынкаў, здольных нанесці шкоду канстытуцыйным правам і законным інтарэсам грамадзян, інтарэсам сваіх працоўных калектываў, грамадства ў цэлым; памятаеце, што наша стабільная праца - гэта стабільная заработная плата;
- не нагнятаць напружанасць, абдумана і ўзважана падыходзіць да сваіх учынкаў, знаходзіць кансенсус на аснове ўзаемных зносiн, задумацца пра будучыню нашай агульнай Радзімы і сваёй ролі ў яе далейшым пазітыўным развіцці.
МЫ ПАТРАБУЕМ:
- строга выконваць прававыя нормы, няўхільна выконваць Закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» і не пераступаць яго;
- спыніць аказваць ціск на сем'і педагогаў, вайскоўцаў, кіраўнікоў арганізацый, якія выконвалі свой службовы абавязак;
- спыніць распаўсюджваць, у тым ліку праз сацыяльныя сеткі і іншыя Інтэрнэт-рэсурсы, ілжывую інфармацыю ў дачыненні да адбываючыхся падзей, якія прыніжаюць гонар і годнасць асобы;
- выконваць права ўсіх жыхароў раёна на адпачынак, у тым ліку ў вячэрні і начны час, асабліва пажылых людзей, на грамадскі парадак, на бяспеку перамяшчэння.
За сабой пакідаем права на прыняцце ўсіх законных мер да людзей, парушаючых альбо ігнаруючых дадзеныя патрабаванні і заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Самае вялікае наша багацце - гэта вы, людзі, дзень за днём сваёй працай ствараючыя дабрабыт нашага раёна, нашай краіны.
Толькі РАЗАМ мы зможам захаваць мір і спакой.
Толькі РАЗАМ мы зможам і далей будаваць наш дом - родны горад, родную Бярэзіншчыны, родную Беларусь.
Верым у вашу мудрасць і вашу разважлівасць.
Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт
Пракуратура Бярэзінскага раёна
Бярэзінскі РАУС

