У апошнія дні лета работнікі МНС праводзілі прафілактычную працу з дзецьмі і іх бацькамі ў цэнтральным універмагу, наперадзе - праца з дзецьмі і педагогамі ў агульнаадукацыйных установах, у працоўных калектывах. Для дзяцей пройдуць урокі бяспекі, з дарослымі пагавораць аб захаванні мер пажарнай бяспекі ў побыце і на працоўным месцы. Мэта акцыі - ў чарговы раз нагадаць людзям, як дорага могуць каштаваць хвіліны, калі іх дзеці пакінуты без нагляду і да чаго можа прывесці дзіцячае свавольства з агнём. Дарэчы, у гэтым годзе ў раёне адбыліся шэсць узгаранняў па прычыне свавольства дзяцей з агнём, дзеці не пацярпелі.
Вольга Данэйка, інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС

