Так, на днях старшыня Бярэзінскага райвыканкама Аляксандр Бабічаў і начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алеся Цітова наведалі шматдзетную сям'ю Аўчарэнка, дзе выхоўваюцца шасцёра дзяцей.
Не засталіся без увагі і дзеці, якія пакуль выхоўваюцца не дома, а ў Бярэзінскім сацыяльна-педагагічным цэнтры. Данііл Куксік і Ілля Трапянок - першакласнікі. Хлопчыкі вельмі ўзрадаваліся, калі намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Навіцкі ўручыў ім прыгожыя, стыльныя заплечнікі.
Штогод дапамагае, набывае розныя канцылярскія «неабходнасці», індывідуальны прадпрымальнік Іна Мерзлава. Да ўдзелу ў акцыі актыўна далучыліся мясцовыя ўлады, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна. Вялікі дзякуй усім! Мы разам дапамаглі сабрацца ў школу многім хлопчыкам і дзяўчынкам, падарылі ім свята.

