View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Мерапрыемствы па прафілактыцы ДТЗ з удзелам транспарту, які ажыццяўляе перавозку пасажыраў

17.09.2020

Мерапрыемствы па прафілактыцы ДТЗ, а таксама па кантролі за выкананнем патрабаванняў Правілаў дарожнага руху кіроўцамі, юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць перавозку пасажыраў.

Нягледзячы на прымаемыя меры, працягвае заставацца складанай абстаноўка з забеспячэннем бяспекі дарожнага руху пры перавозцы пасажыраў у рэгулярных (нерэгулярных) зносінах на міжгародніх і прыгарадных маршрутах.

Асноўнымі сярод дапушчаных парушэнняў з'яўляюцца: перавышэнне ўстаноўленай хуткасці, невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў і разметкі, перавозка пасажыраў звыш колькасці ўстаноўленых месцаў, невыкананне ўстаноўленага маршруту, высадка (пасадка) пасажыраў па-за пазначаных прыпыначных пунктаў, тэхнічная няспраўнасць транспартнага сродку.

У мэтах прафілактыкі аварыйнасці на транспарце, занятым пасажырскімі перавозкамі, Дзяржаўтаінспекцыяй Бярэзінскага раёна будзе ўзмоцнены нагляд за выкананнем кіроўцамі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі пасажыраў устаноўленых Правілаў, у тым ліку шляхам правядзення негалосных праверак з выкарыстаннем сродкаў фота – відэафіксацыі. Таксама падчас нагляду за дарожным рухам, будзе ажыццяўляцца кантроль за тэхнічным станам транспарту, занятага перавозкай пасажыраў.

Дзяржаўтаінспекцыя Бярэзінскага раёна

Чытаць 110 разоў