View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

У раёне стартавала акцыя «Моладзь за бяспеку!»

22.09.2020

Акцыя, прымеркаваная да дня нараджэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных (БМГАРП), пройдзе ў тры этапы.

Першы этап пад назвай «112 добрых спраў» працягнецца з 21 па 30 верасня. За гэты час маладзёжны дэсант разам з ратавальнікамі наведае домаўладаннi адзінокіх пенсіянераў, інвалідаў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і акажа ім пасільную дапамогу: нарыхтуюць дровы, прыбяруць жылыя памяшканні і прыдамавыя тэрыторыі, усталююць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Другі этап, які пройдзе з 1 па 9 кастрычніка, пройдзе ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Ратавальнікі правядуць мерапрыемствы з людзьмі сталага ўзросту.

Падчас фінальнага этапу, які пройдзе з 12 па 16 кастрычніка, вектар перамесціцца ў бок юных ратавальнікаў-пажарных. Для іх пройдзе «Восеньскі баль юных ратавальнікаў», дзе будуць не толькі ўручаны першыя членскія білеты, але і пройдзе пасвячэнне ў рады БМГАРП і ўзнагароджанне лепшых актывістаў маладзёжнай арганізацыі.

Бярэзінскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Чытаць 79 разоў