У склад міжведамасных груп па абследаванню былі ўключаны прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых службаў - камісія па справах непаўналетніх, упраўлення адукацыі, спорту і турызму, РАУС, РАНС, БРСМ, прафсаюзаў, сельвыканкамаў і іншых. Неабходна было выявіць падлеткаў, якія нідзе не вучацца і не працуюць, накіраваць іх ва ўстановы адукацыі або аказаць дапамогу ў працаўладкаванні. А таксама ўстанавiць дзяцей, якія знаходзяцца на выхаванні асоб, якія не з'яўляюцца іх бацькамі або апекунамі.
У 2019-2020 навучальным годзе атрымалі базавую адукацыю 228 непаўналетніх. З іх 170 працягнулі навучанне ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, 40 - паступілі ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 18 - ва ўстановы сярэдне-спецыяльнай адукацыі.
Незанятых падлеткаў, якія атрымалі базавую адукацыю, няма.
З 163 юнакоў і дзяўчат, якія скончылі ўстановы сярэдняй адукацыі, - 77 паступілі ў ВНУ, 41 - ва ўстановы сярэдне-спецыяльнай адукацыі, 37 - у навучальныя ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, 3 - працягнулі навучанне ад сектара занятасці, 5 маюць перашкоды, якія не дазваляюць ім працягнуць навучанне (цяжарнасць, інваліднасць).
Двое падлеткаў, якія былі адлічаны з устаноў прафесійнай адукацыі ў 2020 годзе, зноў паступілі і працягваюць навучанне.
У дачыненні да 3 падлеткаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія маюць пасведчанне аб спецыяльнай адукацыі, рэалізуюцца праграмы рэабілітацыі інвалідаў, ажыццяўляецца патранаж.
Падлеткаў, якія працуюць няма. Таксама не было выяўлена непаўналетніх, якія не працуюць і не працягнулі навучанне.

