Ураджэнцы раёна працавалі ў сацыяльна-эканамічным аднаўленні гаспадаркі ў пасля ваенныя гады, атрымаўшы высокую ацэнку працы. Віншаванні і падарункі ад старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Токан Е. М., старшыні райкама АПК Каўзуновіч М. А. і старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Пагосцкі» Насковец С. I. да Дня пажылых людзей атрымалі Буліч Соф'я Фёдараўна, якая ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за высокія вытворчыя паказчыкі, а таксама Дзяхцяр Марыя Аляксееўна, якая ўзнагароджана ордэнам «Знака пашаны». Дзякуй за працу, ветэраны!

