View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

З заўтрашняга дня стартуе рэспубліканская акцыя «Пешаход», а таксама ДАІ правядзе адпрацоўку аўтадарогі Р-43

01.10.2020

Аналіз аварыйнасці паказвае, што з надыходам асенне-зімовага перыяду і скарачэннем працягласці светлавога дня ўзрастае верагоднасць здзяйснення ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавога транспарту.

Асноўнымі прычынамі такіх ДТЗ з'яўляюцца адсутнасць пры руху ў цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў, пераход праезнай часткі па-за устаноўленым месцам, парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў, асабліва ў гарадах і буйных населеных пунктах. Таксама неабсталяваныя катафотамі згодна з ПДР ровары і конны транспарт.

Самым неабароненым элементам у ланцужку вадзіцель-пешаход-дарога з'яўляецца менавіта пешаход. Кіроўцу, у выпадку ДТЗ, можа абараніць металічны корпус транспартнага сродку, пешаход такой абаронай не валодае. Пра гэта трэба ўвесь час памятаць і пры выхадзе на праезную частку ўсведамляць тую небяспеку, якой пешы ўдзельнік руху падвяргае сябе. Так пешаходы часам забываюць, што нават на пешаходным пераходзе яны абавязаны пераходзіць праезную частку, пераканаўшыся, што гэты выхад для іх бяспецы.

У мэтах папярэджання і прафілактыкі ДТЗ з удзелам пешаходаў, у тым ліку і на пешаходных пераходах, з 2 па 12 кастрычніка 2020 г. праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Пешаход».

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што ўсім пешым удзельнікам дарожнага руху неабходна памятаць, што Правілы абавязваюць іх рухацца па тратуарах, пешаходных дарожках, і толькі пры іх адсутнасці - па абочыне. Калі гэта не магчыма, дазваляецца ісці па краі праезнай часткі і толькі насустрач рухаючамуся транспарту. Веласіпедысты не павінны забываць, што пры адсутнасці веласіпеднай дарожкі яны абавязаны рухацца па тратуары, абочыне або пешаходнай дарожцы, не замінаючы пры гэтым пешаходам.

Пры адсутнасці названых элементаў дарогі дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за 1 метр ад яе правага краю.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або веласіпедыста з прыкметамі ап'янення, просім неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102.

Не застануцца без увагі і вадзіцелі транспартных сродкаў. Для тых хто не прапусціў пешахода, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 5 базавых велічынь.

У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў і прафілактыкі правапарушэнняў удзельнікамі дарожнага руху з 2 па 4 кастрычніка бягучага года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці сумесна са спецпадраздзяленнем «Страла» праводзіць масіраваную адпрацоўку аварыйна-небяспечных участкаў аўтадарогі Р-43 «мяжа Расійскай Федэрацыі - Крычаў -Бобруйск- Івацэвічы».

Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўсім удзельнікам дарожнага руху выконваць патрабаванні ПДР, быць дысцыплінаванымі і як мага больш уважлівымі на дарозе!

Даведачна: за 9 месяцаў 2020 года з удзелам пешаходаў за дадзены перыяд зарэгістравана 166 ДТЗ, у якіх 49 чалавек загінулі і 121 - атрымалі траўмы і калецтвы. Па віне пешаходаў адбылося 81 ДТЗ. Практычна ўсе аварыі здарыліся ў цёмны час сутак, прычым ні адзін з загінулых пешаходаў не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

Паважаныя грамадзяне! Калі вы бачыце паблізу праезнай часткі пешахода або веласіпедыста, які знаходзіцца з прыкметамі алкагольнага ап'янення, відавочна прадстаўляе небяспеку для руху, альбо неабазначаных святлоадбіўныя элементамі, просім вас неадкладна паведаміць на тэлефонную лінію 102 і па вашай інфармацыі будуць прыняты адпаведныя меры рэагавання.

Дзяржаўтаінспекцыя Бярэзінскага раёна

Чытаць 38 разоў