View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Літаратурны падарунак землякам

02.10.2020

Год малой радзімы стымулюе духоўную повязь людзей, паяднаных зямляцтвам. Зямлячка літаратурнага таленту Ала Мікалаеўна Саскавец жыхарка г. Мінска, у 40-50-ыя гады жыхарка г. Беразіно, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, уладальніца прэміі "Сярэбранае пяро" у намінацыі "Драматургія" зрабіла шыкоўны падарунак бібліятэкам Бярэзіншчыны. Кожная ўстанова атрымала экземпляр яе новай кнігі "У водары жыцця" з аўтографам, адрасаваным персанальна чытачам канкрэтнай бібліятэкі.

Кніга зямлячкі - споведь пісьменніцы перад чытачамі. 400 старонак задавальнення. Сапраўднае ўпрыгожванне выдання - аповесць "Жизнь, как река", поўная дакументальнай асновы, у міжрадкоўях якой чытаецца біяграфія землячкі і старонкі бярэзінскага побыту 40 - 50-ых.

У Беразіно жывуць сястра і брат пісьменніцы, горад дзяцінства для яе самы блізкі і дарагі.

Акт дарэння кнігі - даніна павагі бярэзінскай зямлі, якая ўзрасціла яе талент, дала дарогу ў літаратурны свет.

Чытаць 33 разоў