Ваш штодзённы шлях - гэта шлях да сэрцаў падрастаючага пакалення, шлях да вяршыняў ведаў.
Настаўнік - ганаровае званне, якое па жыцці нясуць толькі самыя заслужаныя і годныя! Дык няхай жа настаўніцкія нялёгкія будні прыносяць толькі радасць і будуць плённымі. Хай вучні будуць руплівымі, стараннымі - такімі, якімі можна ганарыцца. А ў сям'і запануюць хай шчасце і ўтульнасць. Здароўя, кахання, дастатку і ўсіх жыццёвых даброт!

