Літаратурна-музычны салон «Букет восені» сабраў удзельнікаў клуба «Сустрэча» і вакальнай групы ветэранаў працы раённага цэнтра культуры.
Вядучыя падрыхтавалі тэматычную канцэртную праграму з удзелам маладых спецыялістаў і народнага калектыву «Лявоніха». Госці, з задзірынкай і цікавасцю, актыўна прымалі ўдзел у конкурсах, чыталі вершы ўласнага сачынення, танцавалі народныя танцы, спаборнічалі ў песенным конкурсе. На працягу ўсяго вечара гучала жывая музыка, панавала душэўная атмасфера. Вечар прайшоў ва ўтульнай і цёплай абстаноўцы і пакінуў незабыўныя ўражанні.

