Гэтым мерапрыемствам завяршыўся тыдзень, прысвечаны святкаванню Міжнароднага дня пажылых людзей. Самыя актыўныя наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту весела і заўзята змагаліся паміж сабой у розных спартыўных конкурсах і эстафетах: «Мяч капітану», «Два абручы», «Спрытнякі», «Сустрэчная эстафета», «Вусень»,«Хакейны слалам». Шанцы на перамогу ва ўсіх удзельнікаў былі аднолькавыя. А вось вынікі, з якімі каманды прыходзілі да фінішу, залежалі ад іх згуртаванасці і арганізаванасці. Па завяршэнні спартыўнага свята ўсе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, а для аднаўлення энергіі і выдаткаваных сіл быў арганізаваны салодкі стол.

