View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

6 кастрычніка - Дзень архівіста

06.10.2020

Праца архівіста, ці архіварыуса па старому варыянту, шмат каму можа здацца сумнай, манатоннай і аднастайнай.

Аднак разам з тым – гэта адна з самых захапляльных і цікавых у свеце прафесій. У сярэднія вякі такімі спецыялістамі станавіліся толькі заслужыўшыя асаблівую павагу святары, стаць вучнем або памочнікам супрацоўніка архіва было вельмі складана. І гэта цалкам зразумела: бо яны былі адзінымі, хто меў доступ да дакументаў рознай ступені важнасці і тэрміну даўнасці; захавальнікамі разнастайных таямніц і сакрэтаў (у гісторыі поўна прыкладаў «выпадковых» смерцяў архіварыусаў Ватыканскага сховішча).

Кожны год 6 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень архівіста. Ён замацаваны ўказам прэзідэнта краіны № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» ад 26 сакавіка 1998 года.

Дата Дня архівіста ў Беларусі мае сімвалічнае значэнне. Яна прывязана да адкрыцця Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг у 1863 годзе - першага дзяржаўнага архіва на тэрыторыі сучаснай беларускай дзяржавы.

Чытаць 17 разоў