Адрас:

223311, Мінская вобл., г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон:

+375 (1715) 5-58-41

Рэжым работы:

панядзелак-пятніца з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00

Дэмаграфічная сітуацыя ў Бярэзінскім раёне

07.10.2020

За 9 месяцаў 2020 года ў Бярэзінскім раёне зарэгістравана запісаў актаў грамадзянскага стану - 585 (у аддзеле ЗАГС - 408, у сельвыканкамах - 177).

З іх: нараджэнняў - 147, смерцяў - 303, шлюбаў - 79, скасавання шлюбу - 13, ўстанаўленняў бацькоўства - 40, пераменаў прозвішча, імя, імя па бацьку - 1, усынаўленняў - 2. Паступіла 1195 заяў ад грамадзян аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур; выдадзена дакументаў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану па выніках ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур - 1408, накіравана адказаў на запыты, якія паступілі з іншых дзяржорганаў і іншых арганізацый, - 2014.

Рэгістрацыя шлюбаў

Зарэгістравана 79 шлюбаў, што на 27 менш, чым за аналагічны перыяд 2019 гады З іх 3 заключана з замежнымі грамадзянамі, 11 складзена ў сельвыканкамах, 68 - у аддзеле ЗАГС. Самай маладой нявесце споўнілася 16 гадоў, самай старэйшай - 64 гады, самаму маладому жаніху - 19 гадоў, самаму старэйшаму - 73 гады. Сярэдні ўзрост жаніхоў 32 гады, нявест - 29 гадоў.

Скасаванне шлюбаў

Зарэгістравана 13 запісаў актаў аб скасаванні шлюбу (не лічачы скасавання шлюбу, на падставе рашэнняў, вынесеных судом), што на 2 скасаваных шлюба менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сярэдні ўзрост скасаваўшых шлюб: мужчыны - 41 год, жанчыны - 39 гадоў. Працягласць існавання скасаваных шлюбаў: мінімальная - 8 месяцаў, 25 дзён; максімальная 23 гады, 8 месяцаў, 15 дзён.

Рэгістрацыя нараджэнняў

Зарэгістравана 147 нараджэнняў (71 дзяўчынка і 76 хлопчыкаў), што на 5 нараджэнняў менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У аддзеле ЗАГС Бярэзінскага райвыканкама зарэгістравана 98 нованароджаных, у сельскіх выканаўчых камітэтах - 49. Дзяцей, якія нарадзіліся ў маці не знаходзячайся ў шлюбе на момант нараджэння дзіцяці, - 33 (на 3 менш, у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года). Узроставыя катэгорыі маці: 17 гадоў - 1, 18 - 1, 19 - 3, ад 20 да 25 - 33, ад 25 - да 30 - 51, ад 30 да 35 - 38, ад 35 да 40 - 17, ад 40 да 45 гадоў - 3. У тым ліку маці да 31 года стала 97 жанчын. Сярэдні ўзрост маці - 28 гадоў, бацькоў - 32 гады. Самому маладому бацьку споўнілася 19 гадоў; маладой маці - 17 гадоў. Самай старэйшай маме споўнілася 42 гады, старэйшаму бацьку - 50 гадоў. З'явіліся ў сем'ях першынцамі 48 дзяцей, другімі - 47, трэцімі - 33 дзіцяці, чацвёртымі - 7 дзяцей, пятымі - 7, шостым - 1 дзіця, сёмымі - 3 дзіцяці, восьмым - 1 дзіця. Самае папулярнае імя ў дзяўчынак - Дар'я, у хлопчыкаў - Арцём.

Усталяванне бацькоўства

Зарэгістравана 40 запісаў актаў аб устанаўленнi бацькоўства (у горадзе - 31, у сельвыканкамах - 9), што на 13 пастаноў бацькоўства менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. 6 пастановаў бацькоўства зарэгістравана на падставе вынесеных судом рашэнняў, астатнія - добраахвотнае волевыяўленне бацькоў. 20 запісаў складзена ў дачыненні да дзяцей, зарэгістраваных у 2020 годзе, 20 здзейснена ў адносінах да дзяцей, якія нарадзіліся раней.

Рэгістрацыя смерцяў

Зарэгістравана 303 запісы акта аб смерці, што на 16 больш, чым у 2019 годзе. У аддзеле ЗАГС складзена 195 запісаў, у сельвыканкамах - 108. Колькасць памерлага працаздольнага насельніцтва склала 73 чалавекі. З іх: 59 мужчын, 14 жанчын. Сярэдні ўзрост памерлых: у мужчын - 66 гадоў, у жанчын - 77 гадоў.

Чытаць 14 разоў

Інфармацыйныя рэсурсы