Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
У VI Міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" прымуць удзел прадстаўнікі 11 раёнаў краіны. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Беларускія вытворцы будаўнічых матэрыялаў змаглі нарасціць экспарт па асобных пазіцыях, нягледзячы на складаныя ўмовы гандлёвага супрацоўніцтва з сумежнымі дзяржавамі і неспрыяльную эканамічную абстаноўку. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Забарона і абмежаванні на наведванне лесу дзейнічаюць у шасці раёнах Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
Беларускія кампаніі зацікаўлены ў экспарце прадукцыі ў Краснаярскі край. Аб гэтым ішла размова на бізнес-сустрэчы анлайн, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Адзіную адукацыйную платформу дыстанцыйнага навучання плануюць укараніць у Беларусі ў пачатку 2021/2022 навучальнага года, паведаміў сёння журналістам на жнівеньскім педсавеце работнікаў адукацыі Гомельскай вобласці міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Банк развіцця падвёў вынікі конкурснага адбору інвестпраектаў па будаўніцтве малочнатаварных ферм з новым відам дзяржпадтрымкі. Бюджэтныя трансферты прадаставяць 8 інвестпраектам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.
У Беларусі ў студзені-ліпені 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 1,95 млн кв.м жылля. Гэта на 5,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У Беларусі лібералізуюць патрабаванні пры ліцэнзаванні дзейнасці па правядзенні судовых экспертыз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ДКСЭ.
Рознічны тавараабарот у студзені - ліпені 2020 года склаў Br29,8 млрд, або 102,9 працэнта ў супастаўных цэнах да ўзроўню аналагічнага перыяду 2019-га, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі абмежавана купанне ў 18 зонах адпачынку, забаронена ў 17. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.