View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Навіны рэспублікі

05.06.2019

Макей: Беларусі і ЕС трэба вызначыць, як спрасціць праходжанне граніцы

Беларусі і ЕС трэба сесці за стол перагавораў і вызначыцца, як спрасціць праходжанне граніцы. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

03.06.2019

Беларусі цікавы вопыт замежных краін у сферы канстытуцыйнага права - Лукашэнка

Для Беларусі ўяўляе цікавасць вопыт замежных краін у сферы канстытуцыйнага права. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

30.05.2019

C.Румас накіраваўся ў Туркменістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД

Падчас візіту запланавана сустрэча Сяргея Румаса з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым

17.05.2019

У Беларусі плануюць узмацніць кантроль за экспартам стратэгічна важных тавараў

У Беларусі плануюць узмацніць кантроль за рэалізацыяй на экспарт стратэгічна важных для эканомікі сыравіны і тавараў. Гэта прадугледжана праектам закона "Аб унясенні змянення ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях", які ўводзіць адказнасць за парушэнне заканадаўства аб біржавых здзелках. Беларускія дэпутаты сёння прынялі папраўкі ў першым чытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

15.05.2019

Удзел Беларусі ва "Усходнім партнёрстве" павінен прыносіць аддачу для грамадзян краіны - Макей

Удзел Беларусі ва "Усходнім партнёрстве" павінен прыносіць аддачу для грамадзян краіны. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння журналістам на палях канферэнцыі высокага ўзроўню з нагоды дзесяцігоддзя ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

13.05.2019

Мінэканомікі пакуль не бачыць падстаў для перагляду прагнозу ВУП Беларусі на 2019 год

Міністэрства эканомікі Беларусі пакуль не бачыць падстаў для перагляду прагнозу ВУП (плануецца на ўзроўні 4 працэнтаў) і іншых макраэканамічных параметраў на 2019 год. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

04.05.2019

Па праблемных прадпрыемствах неабходна распрацаваць стратэгіі развіцця - Качанава

Па праблемных прадпрыемствах неабходна распрацаваць стратэгіі развіцця, вызначыць выразныя перспектывы. Такую задачу паставіла сёння кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава на пасяджэнні Гомельскага гарвыканкама, асноўным пытаннем якога сталі квартальныя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця абласнога цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

02.05.2019

Лукашэнка: Беларусь хоча мець мірныя і дружалюбныя адносіны з Літвой, іншага шляху мы не бачым

Беларусь хоча мець мірныя і дружалюбныя адносіны з Літвой. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Літвы, дэпутатам Еўрапейскага парламента Раландасам Паксасам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.