Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пытанне пастаўкі няякаснай нафты на беларускія НПЗ, паведаміла журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кітай заўсёды можа разлічваць на падтрымку беларускага боку ў любой сферы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб павышэнні пенсій", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Гандлёва-эканамічныя адносіны Беларусі і Фінляндыі развіваюцца дынамічна і будуюцца на ўзаемных інтарэсах дзвюх краін
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звернецца сёння са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, паведамляе БЕЛТА.
Беларуска-турэцкія адносіны выходзяць на новы ўзровень. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 красавіка журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае ад ІТ-супольнасці прапаноў па далейшым развіцці гэтай сферы. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час наведвання Парка высокіх тэхналогій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Фарміраванне атамнай галіны выводзіць краіну на новы віток развіцця, заявіў сёння кансультант Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Павел Берташ у час круглага стала "Атамная энергетыка - драйвер устойлівага развіцця навуковага і адукацыйнага кластара краіны", які сёння праходзіць на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мадэрнізацыя і рэканструкцыя прамысловых прадпрыемстваў Беларусі забяспечвае эканамічную бяспеку і незалежнасць краіны. Аб гэтым 7 красавіка ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў памочнік Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Косінец, паведамляе БЕЛТА.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 красавіка, паводле папярэдніх даных, склалі $7 млрд 245,6 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.