View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Навіны рэспублікі

03.04.2019

"Вялікі камень" трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Мінска - Румас

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Мінска, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Шэнь Юэюэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

01.04.2019

Вясенняя сесія беларускага парламента адкрываецца 2 красавіка

Адкрыццё шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання адбудзецца 2 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

29.03.2019

Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з ЕС, але з улікам нацыянальных інтарэсаў

Беларусь гатова супрацоўнічаць з ЕС, але з улікам нацыянальных інтарэсаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з федэральным канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

27.03.2019

Нацбанк падрыхтаваў прапановы па пашырэнні сваіх функцый для падтрымання цэнавай стабільнасці

Нацыянальны банк Беларусі падрыхтаваў прапановы па пашырэнні сваіх функцый для падтрымання цэнавай стабільнасці, паведаміў сёння намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц на сустрэчы з дэпутатамі ў Палаце прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

25.03.2019

Лукашэнка чакае ад аграрыяў новых ідэй для развіцця прадпрыемстваў

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе сельскагаспадарчую галіну краіны на развіццё новых напрамкаў. Адпаведныя задачы кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання сельгаспрадпрыемства "Газавік-Сіпакова" ў аграгарадку Дабрэйка Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

22.03.2019

Лукашэнка даручыў узяць на кантроль пытанні цэн і ўзроўню зарплат

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць на кантроль пытанні цэн і ўзроўню зарплат. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

21.03.2019

Нацбанк: трэнд на паступовае зніжэнне працэнтных ставак будзе захоўвацца

Трэнд на паступовае зніжэнне працэнтных ставак будзе захоўвацца, але многае залежыць ад інфляцыі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацыянальнага банка Дзмітрый Мурын на форуме "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

19.03.2019

Лукашэнка зацвердзіў Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі "Аб Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

15.03.2019

МЗС: пасол Расіі Бабіч пакуль не зразумеў розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай

Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз пракаменціраваў ацэнкі развіцця беларуска-расійскіх адносін, агучаныя паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам у нядаўнім інтэрв'ю агенцтву РІА Навіны, паведамляе БЕЛТА.