View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Стварэнне спрыяльнага бізнес-асяроддзя ў Беларусі будзе прыярытэтам для ўрада - Румас

20.11.2018

Стварэнне спрыяльнага бізнэс-асяроддзя ў Беларусі будзе прыярытэтам эканамічнай палітыкі ўрада, заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на адкрыцці Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У практычным плане для падтрымкі бізнесу дзяржавай зроблены сур'ёзныя крокі. Амаль год як працуе лібералізацыйны пакет, і ўжо ёсць канкрэтныя вынікі - расце колькасць ствараемых суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, зарабіў паведамляльны парадак адкрыцця свайго бізнэсу. Урадам прынята новая праграма дзейнасці да 2020 года. У ёй пытаннi стварэння спрыяльнага бізнэс-асяроддзя замацаваны ў якасці асноўнага прыярытэту эканамічнай палітыкі ", - адзначыў Сяргей Румас.

Нядаўна прынята Стратэгія развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва да 2030 года, якая сфармавала новы парадак дня па пытаннях дзяржрэгулявання дадзенага сектара эканомікі. "Дакумент з'яўляецца вынікам цеснага ўзаемадзеяння бізнесу і ўлады і ўтрымлівае нормы, рэалізацыя якіх надасць дадатковы імпульс для выхаду на новы якасны ўзровень развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва", - лічыць кіраўнік урада. Наступным крокам будзе актуалізацыя дзяржпраграмы "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва".

"Відавочна, што стваранае празрыстае, прадказальнае і выгаднае заканадаўства, якое выключае прыняцце залішніх абцяжаранняў і новых бар'ераў, стане для бізнесу гарантам стабільнасці працы на нашым рынку", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Сяргей Румас канстатаваў, што цікавасць да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва расце, колькасць удзельнікаў штогод павялічваецца. Ва ўрадзе гэта ацэньваюць як выраз даверу да правадзімай у краіне палітыкi лібералізацыі бізнесу, разняволення дзелавой ініцыятывы і стварэння спрыяльных умоў для рэалізацыі бізнес-ідэй. "Урад разглядае гэты міжнародны праект як значную пляцоўку для вядзення цывілізаванага дыялогу паміж уладай і бізнес-супольнасцю па праблемных пытаннях і перспектывам развіцця беларускай эканомікі", - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр таксама выказаў падзяку ўсім прадпрымальнікам. "У рэаліях сённяшняга дня вы аператыўна рэагуеце на выклікі і патрэбнасці рынку, генерыруеце новыя ідэі, ўвасабляеце іх у жыццё і тым самым ўносіце значны ўклад у падтрымку стабільнасці беларускай эканомікі і стварэнне перадумоў для яе ўпэўненага росту", - адзначыў ён.

Сяргей Румас таксама наведаў выставу інавацыйных праектаў, якая адкрылася на пляцоўцы выставачнага цэнтра "Белэкспа".

Чытаць 330 разоў