View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Карпенка: выпускныя экзамены ў школах могуць увязаць з ЦТ

06.02.2019

У Беларусі выпускныя экзамены ў школах могуць увязаць з ЦТ. Такім чынам плануецца зняць нагрузку з адзінаццацікласнікаў. Аб гэтым сёння на пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі паведаміў кіраўнік ведамства Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мінадукацыі разам з настаўнікамі-практыкамі, метадыстамі-вучонымі прапрацоўвае магчымыя падыходы да змянення формы падагульняючай атэстацыі. "Думаю, што мы можам разгрузіць выпускнікоў 11-га класа, увязаўшы па форме і змесце выпускныя экзамены са здачай ЦТ. Але трэба ўсё ўважліва ўзважыць і вызначыць тэрміны, у якія мы можам ўвесці гэтыя навацыі", - сказаў міністр.

"Плюс іх неабходна ўважліва прапрацаваць, чым і будзем займацца ў бягучым годзе", - дадаў Ігар Карпенка. 

На калегіі міністэрства падводзяцца вынікі дзейнасці сістэмы адукацыі ў 2018 годзе, намячаюцца планы на бягучы 2019 год. У пасяджэнні прымае ўдзел віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, педагогі-практыкі, рэктары, парламентарыі.

Чытаць 247 разоў