Гэтаму спрыяла cумесная зладжаная праца земляробаў, спецыялістаў і кіраўнікоў, арганізаванасць, дысцыпліна і прафесіяналізм. Вы ўсё добрасумленна працавалі, дзякуючы Вам на нашых сталах будзе якасны хлеб новага ўраджаю.
Сёлета аграрыі раёна намалацілі ў бункернай вазе 48,9 тысяч тон збожжавых і зернебабовых культур.
Уборачная кампанія гэтага года маштабней, чым у мінулым годзе: сабрана на 16,7 тысяч тон збожжа больш. Значна вышэй і паказчык ураджайнасці: яна склала 29,2 цэнтнера, а ў мінулым – 19,2 цэнтнера.
71 камбайнавы экіпаж удзельнічаў у жніве, 23 з іх дасягнулі намалоту больш за тысячу тон збожжа і адзін – больш за дзве тысячы тон збожжа.
На адвозцы было задзейнічана 67 адзінак тэхнікі, з іх 21 перавезла больш за 1000 тон збожжа.

