Бярэзінскі раён - адміністрацыйная адзінка на ўсходзе Мінскай вобласці.
Створаны 17 чэрвеня 1924 года.
Адміністрацыйны цэнтр - горад Беразіно.
Плошча тэрыторыі - 1941 км².
Мяжуе з Чэрвенскім, Барысаўскім, Крупскім раёнамі Мінскай вобласці, Бялыніцкім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.
Насельніцтва каля 24 000 чалавек
Сельскіх Саветаў - 6
населеных пунктаў - 218
Лясы займаюць 50% тэрыторыі раёна або 94, 8 тыс. га
Асноўныя рэкі - Бярэзіна, Уса, Клева, Уша.
Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў - 63,7 тыс. га, у тым ліку: ралля- 41,2 тыс. га, сенажаці і пашы - 22,5 тыс. га. Балоты займаюць 7,4% тэрыторыі.