Адрас:

223311, г.Беразіно, вул. Кастрычніцкая, 18

Тэлефон/Факс прыёмнай:

+375 (1715) 68100

Рэжым работы:

8.30 - 17.30, абед 13.00 - 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1715) 68100

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно» -

142

Е-mail:

ookno@berezino.gov.by

Гісторыя

Беразіно паўстала як гандлёва-рамесніцкі цэнтр на рацэ Бярэзіна, якi гістарычна з'яўляецца часткай вялікага воднага шляху «з варагаў у грэкі».

Беразіно - адно са старажытных паселішчаў ўсходняй частцы Беларусі. Першая згадка пра мястэчка ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1501 года.

У сярэдзіне 16-га стагоддзя Беразіно належала аднаму з магутных родаў Вялікага Княства Літоўскага - роду Сапегаў. Сапегі валодалі Бялынічамi, Бешанковічамі, Дуброўцамi, Зэльвай, Ружанамi, Свіслаччу. У 1644 годзе князем Лявонам Сапегам быў пабудаваны драўляны касцёл, які доўгі час з'яўляўся адзінай славутасцю.

Гісторыя Беразіна звязаная з буйнымі ваеннымі падзеямі.

У час вайны Рэчы Паспалітай з Расійскай дзяржавай (1654 - 1667 гг.) у 1655 годзе рускія войскі занялі цэнтральную і ўсходнюю тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і Беразіно. Але ўжо да пачатку 1661 года Рэч Паспалітая зноў падпарадкавала сабе Мінскі павет.

З 1671 года Беразіно належала польскім магнатам Михалу-Уладзіславу і Даратэі Тышкевічам.

У 1708 годзе падчас Паўночнай вайны, пры ўварванні шведскіх войскаў Карла XII ў Расію, рускія меркавалі затрымаць або адтэрмінаваць пераправу шведаў праз Бярэзіну.

Для ажыццяўлення гэтага плана рускi фельдмаршал Шарамецьеў адправіў да горада Барысава атрад колькасцю ў 8 тысяч чалавек пад камандаваннем генерала Гольца. Карл XII, даведаўшыся пра гэта ў Мінску, вырашае падмануць рускіх, паслаўшы ў Барысаў генерала Спарре, а сам рушыў у Ігумен (Чэрвень) і адтуль, у абыход Барысава, пайшоў на Беразіно, дзе 16-17 ліпеня 1708 года пераправіўся праз раку Бярэзіна.

Падчас Айчыннай вайны 1812 года тэрыторыя Беразіно і яго наваколле сталі адным з месцаў канчатковага разгрому войскаў Напалеона.

З 1856 года наш горад належаў графам Патоцкім. Выгаднае геаграфічнае становішча спрыяла развіццю гандлю ў Беразіно.

У. П. Сямёнаў у сваёй кнізе «Расея», выдадзенай у 1905 году, вось як апісваў гандлёвыя сувязі: «Жыхароў налічваецца 3 200 чалавек. Гандаль у мястэчку квітнее: вывозяцца драўніна і смаляныя прадукты. Усё гэта адпраўляецца ў парты Чорнага і часткова, праз Бярэзінскі канал, у парты Балтыйскага мора. Пяньку адпраўлялі галоўным чынам у Рыгу. Знізу вадой сюды паступалі соль, збожжа». Перад Першай сусветнай вайной ўсіх грузаў з Бярэзінскай прыстані адпраўлялі больш 550 тысяч пудоў у год, а паступала ў Беразіно больш за 70 тысяч пудоў.

Прамысловасць Беразіно да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года практычна не развівалася. У 1904 годзе ў мястэчку быў броварны завод графа Патоцкага, дзе працавала 7 дарослых мужчын, і млын, дзе працавалі 4 дарослых мужчыны.

Савецкая ўлада ўсталявалася ў лістападзе 1917 года, але ўжо ў 1918 году Беразіно і наваколлі акупаваныя нямецкімі войскамі, а са жніўня 1919 па 7 ліпеня 1920 году - польскімі.

З 17 ліпеня 1924 года Беразіно становіцца цэнтрам раёна ў Барысаўскім, а з чэрвеня 1927 году - Мінскім акругах. З 15 лютага 1938 года Беразіно - цэнтр раёна ў складзе Магілёўскай вобласці і 27 верасня гэтага ж года атрымаў статус гарадскога пасёлка.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны (канец чэрвеня - пачатак ліпеня 1941 года) у Бярэзінскім раёне і каля самага горада ў баях удзельнічалі частцы 4-га паветрана-дэсантнага корпуса пад камандаваннем генерал-маёра А.С. Жадова, 100-ай стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра І. М. Русіянава. З 3 ліпеня 1941 года Беразіно акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Першы партызанскі атрад № 128 паўстаў на Бярэзіншчыне ўжо ў снежні 1941 года. Увесну і ўлетку грознага 1942 года ствараюцца атрады «Разгром», «Непераможны», «Бальшавік», «Іскра», «Камуніст». Да лета 1943 гады ў раёне дзейнічала 12 партызанскіх атрадаў, у якіх налічвалася 3 600 узброеных байцоў. Арганізатарамі партызанскага руху былі мясцовыя камуністы, пакінутыя ў тыле ворага: Сакалоўскі І.П., Баранаў К.А, Дзяруга В.К., Маркоўскі А.Б., Яблонскі А.В., Пыж М.Ф. і іншыя.

Залатымі літарамі ў гісторыю вайны ўпісаны імёны Герояў Савецкага Саюза - нашых землякоў-бярэзiнцаў: Сцяпана Філімонавіча Аляшкевіча і Іосіфа Вікенцьевіча Свядiнскага.

Вызвалены горад 3 ліпеня 1944 года падчас Беларускай аперацыі «Баграціён» часткамі 42-ой Смаленскай і 153-яй стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту.

У верасні 1944 года Беразіно зноў становіцца цэнтрам раёна ў складзе Мінскай вобласці. 25 снежня 1962 года раён быў скасаваны і ўвайшоў у склад Чэрвеньскага раёна. У пачатку 1965 года раён быў адноўлены і 7 чэрвеня 1968 года гарадскі пасёлак Беразіно ператвораны ў горад.

Бярэзінскі раён размешчаны на ўсходзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Чэрвенскім, Барысаўскім, Крупскім раёнамі Мінскай вобласці, Бялыніцкім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці. Займае плошчу 1,9 тыс. квадратных кіламетраў. У раёне пражывае 27 872 чалавекi (горад - 12 647, сяло - 15 225). У цяперашні час у раёне налічваецца 218 населеных пунктаў, з іх 19 адносяцца да зоны пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем. Найбольш буйнымі населенымі пунктамі раёна з'яўляюцца: в. Пагост, Паплавы , Лешніца, Дзмітравічы, Любушаны.

Чытаць 2793 разоў Апошняя змена 14.11.18

Інфармацыйныя рэсурсы