Кіраўніцтва райвыканкама
ДЗІШУК Дзяніс Ігаравіч-старшыня Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта. Нарадзіўся 2 красавіка 1984 года ў пасёлку Ганусава Нясвіжскага раёна. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў эканамістам, галоўным эканамістам ЗАТ «1 Мая» Нясвіжскага раёна, дырэктарам ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Стаўбцоўскага раёна, першым намеснікам-начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Стаўбцоўскага райвыканкама.
Навіцкі Уладзімір Міхайлавіч - намеснік старшыні па пытаннях сацыяльнай сферы і ідэалагічнай працы Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта. Нарадзіўся 25.08.1971г. у в .Багушэвічы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт у 1993 годзе, Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры ў 2002 годзе. На пасаду намесніка старшыні Бярэзінскага райвыканкама прызначаны ў чэрвені 2010 года.
Сугака Павел Міхайлавіч - намеснік старшыні па эканоміцы Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта. Нарадзіўся 11.06.1981 г. у в. Бацэвічы Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 2011 годзе. На пасаду намесніка старшыні Бярэзінскага райвыканкама прызначаны ў красавіку 2019 года.
Бабура Сяргей Леанідавіч - намеснік старшыні Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта які курыруе пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Нарадзіўся 25.01.1972г. у г.п. Халопенічы Крупскага раёна Мінскай вобласці. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча ў 1994 годзе. На пасаду намесніка старшыні Бярэзінскага райвыканкама прызначаны ў снежні 2017 года.
Бурцаў Міхаіл Пятровіч - кіраўнік спраў Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта. Нарадзіўся 05.10.1980г. у г. Беразіно Мінскай вобласці. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка ў 2003 годзе. Прызначаны на пасаду кіраўніка спраў Бярэзінскага райвыканкама ў верасні 2016 года.