Дзяржаўная установа культуры «Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў»
Паштовы адрас: 223311, Мінская вобласць, г. Беразіно,
вул. Маладзёжная, 5
Кантактная інфармацыя: 8(01715) 67-299, 8(01715) 67-440
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Наша група ў сацыяльнай мярэжы:
https://vk.com/berezinocraftscenter
Распарадак працы: з 08.00 да 21.00
выхадны: панядзелак
правядзенне экскурсій з 08.00 да 17.00
У Бярэзінскім раёне вялікая ўвага надаецца захаванню, развіццю і адраджэнню сваіх рэгіянальных традыцыйных рамёстваў, выхаванню падрастаючага пакалення на аснове народных традыцый.
Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў быў заснаваны 4 снежня 2013 года. Па ініцыятыве аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта з 1 чэрвеня 2019 года атрымаў статус дзяржаўнай установы культуры. Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў з'яўляецца галоўным цэнтрам развіцця рамесніцкай справы ў Бярэзінскім раёне.
Асноўныя мэты дзейнасці Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў:
- падтрымка і стварэнне ўмоў для адраджэння і развіцця народных рамесных традыцый у іх нацыянальна-самабытных формах;
- прыцягненне да традыцыйнай народнай творчасці шырокіх колаў насельніцтва, асабліва моладзі і падрастаючага пакалення;
- пошук і раскрыццё унікальных талентаў;
- захаванне унікальнага асяроддзя для існавання традыцыйных рамёстваў;
- прапаганда і распаўсюджванне розных відаў беларускіх рамёстваў;
- адраджэнне традыцыйных унікальных тэхналогій, вытворчасць вырабаў па старадаўніх мясцовых узорах і распрацоўка новых тэхналогій;
- умацаванне іміджу нацыянальнай культуры за мяжой.
Для рэалізацыі гэтых мэтаў Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў:
- Праводзіць даследчую працу па выяўленні мясцовых і рэгіянальных асаблівасцяў традыцыйных рамёстваў.
- Супрацоўнічае з навучальнымі і навуковымі ўстановамі, асобнымі спецыялістамі ў галіне традыцыйнай мастацкай культуры.
- Праводзіць аналіз сучаснага стану і працэсаў развіцця традыцыйных мастацкіх рамёстваў рэгіёну.
- Стварае і забяспечвае працу творчых майстэрняў па відах рамёстваў (ткацтва, разьба па дрэве, ганчарства, пляценне паясоў, салома- і кошаплеценне і іншыя віды рамёстваў, распаўсюджаных ў рэгіёне).
- Арганізоўвае працу навукова-даследчых лабараторый па адраджэнню старажытных саматужных тэхналогiй.
- Арганізоўвае семінары, платныя курсы і гурткі на базе майстэрняў і непасрэдна ў майстроў па месцы іх пражывання.
- Надае асаблівую ўвагу ўсталяванню трывалых сувязяў з мясцовымі майстрамі народнай творчасці, аказвае ім арганізацыйную і метадычную дапамогу, садзейнічае ў пытаннях набыцця матэрыялаў і інструментаў.
- Арганізоўвае выставы, выставы-продажы, кірмашы, аўкцыёны, святы народнай творчасці.
- Арганізоўвае экскурсіі і сустрэчы з майстрамі.
- Супрацоўнічае з прэсай, радыё, тэлебачаннем, іншымі сродкамі масавай інфармацыі.
- Ажыццяўляе выдавецкую дзейнасць па розных відах рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнай творчасці.
- Вядзе супрацоўніцтва з замежнымі і міжнароднымі арганізацыямі і аб'яднаннямі.
На базе ДУК “Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў” дзейнічаюць ФАРМІРАВАННІ:
- Народны клуб майстроў (кіраўнік І.В. Хвашчэўская)
- Клуб “Фантазія” (кіраўнік Р.А. Бусел)
- Творчая майстэрня “Скарбніца” (кіраўнік М.А. Хаметшына)
- “Школа лыжкарскага майстэрства” (кіраўнік Я.П. Осіпаў)
- Клуб аматараў гісторыі традыцыйных рамёстваў (кіраўнік М. Р. Лабковіч)
Цэнтр рамёстваў прапануе наведаць майстар-класы па пляценні паясоў, кераміцы, разьбе па дрэве, лозапляценню, вырабе лялек. На памяць у вас застануцца сувеніры, зробленыя сваімі рукамі з дапамогай майстра.
Запрашаем наведаць выставачныя залы, дзе заўсёды можна атрымаць яркія ўражанні, захапіцца прыгажосцю, бясконцай фантазіяй, непаўторнасцю вырабаў бярэзінскіх умельцаў народнага клуба майстроў.
У Бярэзінскім раённым цэнтры рамёстваў знаходзіцца ўнікальны пакой-музей, экспанатамі якога стала калекцыя драўляных лыжак. Тут прадстаўлены драўляныя лыжкі розныя па памерах і тэхніцы выканання. Асаблівы гонар пакоя-музея - велізарная "Лыжка-Цмок" , даўжынёй 23,62 метра, вырабленая ў выглядзе міфалагічнага ўладара беларускіх азёр і балот. Для дзяцей знаёмства з экспазіцыяй музея можа быць арганізавана ў выглядзе забаўляльна-гульнявой праграмы.
Гасцінна запрашаем у дзяржаўную ўстанову культуры “Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў”