Цэнтральная бібліятэка запрашае усіх жадаючых прыняць удзел у відэапраекце «У вянок песнярам», які прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Мэта відэапраекта - папулярызацыя творчасці класікаў беларускай літаратуры, прыцягненне ўвагі да беларускай кнігі, да чытання на роднай мове.
Для ўдзелу трэба запісаць на відэа сваё выкананне вершаў ці ўрыўкаў з твораў Янкі Купалы або Якуба Коласа і даслаць на эл. адрас Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. або прынесці ролік ў цэнтральную раённую бібліятэку па адрасе вул. Камсамольская, 27.
Прадстаўленыя работы будуць пакладзены ў аснову відэароліка «У вянок песнярам».