Гэта стала магчымым дзякуючы планамернай рабоце па інфармаванні і навучанні насельніцтва. Значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база аддзела: закуплены выратавальныя касцюмы і гідрокосцюм для ратавання людзей на вадзе, шэсць камплектаў формы для ліквідацыі гнёздаў жалоносных насякомых, прыстасаванне для выратавання людзей у калодзежах. Новы пажарны аўтамабіль МАЗ-дзясяцітоннік з'явіўся на ўзбраенні бярэзінскіх ратавальнікаў. У раёне з'явіліся два іміджавых аб'екта: у ДУА «ДЦРР «Крынічка» запрацавала адкрытая гульнявая пляцоўка, а ў Бярэзінскай бальніцы абсталяваны па “ратавальнай” тэматыцы гульнявы пакой для матуль і дзетак, што лечацца ў педыятрычным аддзяленні.
Каманда нашых балейбалістаў, як заўсёды, на вядучых пазіцыях у вобласці: мы - другія ў спаборніцтвах сярод работнікаў МНС! У конкурсе мастацкай самадзейнасці дзеці бярэзінскіх ратавальнікаў атрымалі 2 ганаровыя дыпломы з рук начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, адзін чалавек прадставіў сталічную вобласць на рэспубліканскім аглядзе-конкурсе. Прыемна, што папоўніліся рады юных ратавальнікаў-пажарных: у 2018 годзе іх стала больш на сорак два чалавекі.
Наша дасягненне - гэта нашы людзі, заслугі якіх заўважаныя і заўсёды адзначаюцца на самым высокім узроўні. А яшчэ вельмі прыемна, што у 2018 годзе ў двух сем'ях бярэзінскіх ратавальнікаў з'явілася доўгачаканае папаўненне!





